СМІ: Камеры назірання зафіксавалі момант закладкі бомбы ў машыну Шарамета

СМІ: Камеры назірання зафіксавалі момант закладкі бомбы ў машыну Шарамета

Супрацоўнікі Федэральнага бюро расследаванняў ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны і кіраўнікамі следства па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Паводле звестак крыніцаў у паліцыі, сустрэча адбылася ў чацвер, 21 ліпеня, піша ZN.ua.

ФБР пагадзілася даслаць ва Украіну сваіх экспертаў у адказ на просьбу прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Амерыканскія спецыялісты акажуць дапамогу ў правядзенні следчых экспертызаў.  

Цяпер следчая група працуе з аўтамабілем забітага журналіста. Апроч таго, вывучаецца відэа з камер знешняга назірання. Адна з такіх камер зафіксавала момант закладкі выбухоўкі пад машыну Алены Прытулы ў ноч з 19 на 20 ліпеня.

Нагадаем, што журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, за рулём якога ён быў, узарваўся — пад сядзенне кіроўцы заклалі бомбу, якую хутчэй за ўсё запусцілі дыстанцыйна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі