СМІ: Пад Данецкам аднавіліся баі (відэа)

Украінскія СМІ паведамляюць, што сепаратысты аднавілі масіраваны абстрэл Данецка. У сувязі з гэтым у горадзе абмежаваны рух грамадскага транспарту, а таксі немагчыма выклікаць. Такім чынам, жыхары Данецка не могуць выратавацца ад абстрэлаў. Ужо вядома пра адну параненую ў жывот жанчыну на вуліцы Лузіна, перадае УНІАН.

Таксама паведамляецца, што баевікі пачалі наступ на пазіцыі ўкраінскіх войскаў зранку 3 чэрвеня. Жорсткія баі ідуць па ўсёй лініі судакранання. Самы жорсткі бой, па звестках СМІ, ідзе ў раёне Мар'інкі. Там параненыя 25 украінскіх байцоў. СМІ перадаюць, што сепаратысты вядуць баі з выкарыстаннем танкаў і сістэмаў "Град".

Дарэчы, назіральнікі маніторынгавай місіі АБСЕ выявілі пад Данецкам ўзброеных людзей з нашыўкамі падраздзяленняў расійскай арміі, а таксама ваенную тэхніку з нумарамі РФ. Пра гэта перадае УНІАН са спасылкай на прэс-сакратара місіі АБСЕ ва Украіне Майкла Бацюрківа. Таксама, кажа ён, назіральнікі зафіксавалі ваенную тэхніку з расійскімі нумарамі і апазнавальнымі знакамі.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі