СМІ: Рыхтуецца візіт Лукашэнкі ў Маскву і яго сустрэча з Пуціным
Рыхтуецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Прапрацоўваецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на неназваную высокапастаўленую крыніцу.
Дакладная дата візіту і магчымая тэма перамоваў пакуль невядомыя. Згаданая крыніца адзначыла, што Лукашэнка прыедзе ў расійскую сталіцу "не ў бліжэйшыя тыдні".
Як адзначаюць naviny.by, найбольш актуальнымі тэмамі для перамоваў з'яўляюцца адносіны Беларусі і Расіі ў нафтагазавай сферы і пытанні ваеннага супрацоўніцтва.