СМІ: Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі падаў у адстаўку

СМІ: Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі падаў у адстаўку

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе “Прессбол”, які падкрэслівае, што інфармацыя неафіцыйная. На суботу, 20 траўня, запланаваная справаздачна-выбарчая канферэнцыя федэрацыі, на якой разгледзяць гэтае пытанне.

Прэс-служба федэрацыі называе паведамленне пра адстаўку Рачкоўскага "чуткамі": "Па стане на 19 траўня дадзеная інфармацыя не адпавядае сапраўднасці".

Ігару Рачкоўскаму 49 гадоў, ён — ураджэнец Смаргоні. Генерал-маёр. Быў старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Федэрацыяй хакея Беларусі кіруе з восені 2014 года. Пра стан у беларускім хакеі неаднаразова крытычна выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету змагалася за выжыванне ў эліце, заняла 13-е месца. З іншага боку, у пятніцу стала вядома, што Беларусь і Латвія атрымалі права правесці ў 2021 годзе чэмпіянат свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі