СМІ: У Вялікабрытаніі вылічылі расіян, якія атруцілі Скрыпалёў "Навічком"

СМІ: У Вялікабрытаніі вылічылі расіян, якія атруцілі Скрыпалёў "Навічком"

У Вялікабрытаніі вылічылі расіян, якія атруцілі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію нервова-паралітычным рэчывам класу "Навічок". Нібыта, брытанская паліцыя мае спіс падазраваных, інфармуе Press Association, якое спасылаецца на свае крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання гучнай справы. Праваахоўнікам дапамаглі камеры назірання. Атрыманую інфармацыю яны зверылі з дадзенымі аб грамадзянах, якія ў акрэслены перыяд прыехалі ў Вялікабрытанію. Расійскія ўлады наракаюць, што па-ранейшаму "тыражуюцца неправераныя версіі". Лонданская паліцыя паведамленне РА не каментуе, а ў МУС Вялікабрытаніі яго назвалі спекуляцыяй.

Як вядома, Скрыпалёў удалося выратаваць. А вось 44-гадовая Дон Стэрджэс памерла ў пачатку ліпеня. Праз восем дзён пасля атручвання "Навічком" з той жа партыі, якая выкарыстоўвалася ў сакавіку для атручвання Сяргея і Юліі Скрыпаль. Колькасць нервова-паралітычнага рэчыва, пад уздзеянне якога трапіла Стэрджэс, у дзясятак разоў перавышала тое, якое выкарысталі супраць Скрыпалёў. Следчыя мяркуюць, што жанчына і яе сябар 45-гадовы Чарлі Роўлі знайшлі флакон з парфумай. Дон Стэрджэс нанесла гэтае рэчыва сабе на скуру. Роўлі на мінулым тыдні прыйшоў у прытомнасць, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі