СМІ: Віктар Ганчарэнка ўсё ж ачоліць маскоўскі "Спартак"

Новым галоўным трэнерам маскоўскага "Спартака" павінен стаць беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка. Як паведамляе сайт championat.com, кіраўніцтва расійскага клуба, нібыта, ужо дасягнула пагаднення з Ганчарэнкам і ён стане галоўным трэнерам у міжсезонне.

Выступленне "Спартака" ў бягучым сезоне савет дырэктароў клуба палічыў нездавальняючым (у расійскай прэм'ер-лізе "Спартак" перад апошнім турам займае шостае месца), таму цяперашні галоўны трэнер швейцарац Мурат Якін пойдзе ў адстаўку. Афіцыйнае рашэнне з'явіцца ў пачатку чэрвеня. Сам Віктар Ганчарэнка адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю championat.com.

Цікава, што яшчэ ўчора сайт sports.ru не выключаў, што беларускі спецыяліст можа стаць галоўным трэнерам "Мардовіі" з Саранска.
 

Віктару Ганчарэнку 38 гадоў. Ён былы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ і краснадарскай "Кубані".

Трэнер Леанід Кучук скасаваў кантракт з "Кубанню"

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі