Снега няма, але ёсць машыны: у Наваполацку склалі сняжынку з аўтамабіляў
У Наваполацку мясцовы аўтаклуб склаў сняжынку... з аўтамабіляў. Відэа са святочнага флэшмоба размясціў у Instagram карыстальнік thezapworld.
“Снега няма. Але ёсць сняжынка з аўтамабіляў”, — напісаў аўтар відэа.
Як можна пабачыць на відэа, каб утварыць сняжынку вакол галоўнай елкі горада, спатрэбілася каля 30 аўтамабіляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.