Спартоўцы, якія выступаюць за чужыя зборныя, будуць плаціць за падрыхтоўку

Спартоўцы, якія выступаюць за чужыя зборныя, будуць плаціць за падрыхтоўку

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 329 “Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь па відах спорту”.
 
Згодна з ім беларускія спартоўцы, якія выступаюць за замежныя зборныя, мусяць вярнуць дзяржаве грошы за падрыхтоўку, піша сайт кіраўніка краіны. Падчас спартыўных спаборніцтваў наймальнікі спартоўцаў мусяць вызваляць іх ад працы з захаваннем заробкаў.
 
Паведамляецца, што дакумент накіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне працы па фарміраванню нацыянальных зборных каманд, забяспечанню спартыўнай падрыхтоўкі іх чальцоў, а таксама накіраванню спартоўцаў, трэнераў і спецыялістаў для ўдзелу ў спартыўных і іншых мерапрыемствах.
 
Напрыканцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка абураўся, што здольныя спартсмены з’язджаюць за мяжу — альбо “ад нашай бязглуздзіцы”, альбо “бо бабла адвалілі”. Тады ж ён агучыў варыянт вяртання выдаткаў за падрыхтоўку:

“Трэба прапісаць у дамовах выплаты дзяржаве, калі спартовец з'яжджае: заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны”, цытуе словы Лукашэнкі радыё “Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі