Спецслужбы НАТО: Пуціну не трэба аддзяляць Данбас ад Украіны
Спецслужбы шэрагу краін НАТО засцерагаюць ад няправільнай ацэнкі палітыкі Крамля, піша часопіс Der Spiegel.
Паводле інфармаваных крыніцаў часопіса, Уладзімір Пуцін зусім не імкнецца аддзяліць Данеччыну і Луганшчыну, а жадае пазбегнуць далейшай эскалацыі крызісу. Расійскі прэзідэнт робіць стаўку на пераўтварэнне сепаратысцкіх рэгіёнаў у функцыянуючыя адміністратыўныя адзінкі ў складзе федэратыўнай Украіны.
Часопіс таксама адзначае, што сярод сепаратыстаў на усходзе Украіны ёсць болей за дзясятак груповак, якія ў мінулым часта дзейнічалі нескаардынавана, і Пуціну з цяжкасцю ўдавалася кантраляваць іх. Цяпер расійскі прэзідэнт хоча з гэтым скончыць, паведамляе УНІАН са спасылкай на нямецкія СМІ.