Справу былога прэтэндэнта Правальскага разгледзіць Вярхоўны суд

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі падаў скаргу ў Вярхоўны суд на адмову Цэнтрвыбаркама зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Ён называе шэраг парушэнняў, дапушчаных, на яго погляд, з боку ЦВК і патрабуе адмяніць пастанову аб яго нерэгістрацыі.  БелаПАН нагадвае, што ініцыятыўная група Правальскага аб'явіла аб здачы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі больш за 109 тысяч подпісаў. Аднак праверка з прыцягненнем органаў унутраных спраў паказала, што большасць з іх — несапраўдныя. На паседжанні ЦВК 18 лістапада было заяўлена, што сапраўднымі прызнаныя толькі 118 подпісаў, сабраных у падтрымку віцебскага прадпрымальніка.

Уладзімір Правальскі паведаміў, што ў Вярхоўны суд яго выклікалі на 22 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі