Справу "Экамедсэрвіса" накіравалі ў суд
Генеральная пракуратура накіравала ў Кастрычніцкі суд Мінска крымінальную справу па факце смерці пацыенткі медцэнтра.
Да крымінальнай адказнасці за службовую халатнасць прыцягваюцца генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра, паведамляе interfax.by са спасылкай на Генпракуратуру. Лекара-анэстэзіёлага вінавацяць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Нагадаем, што ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс" пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа 27 сакавіка 2013 года не прыйшла ў прытомнасць 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клініку, памерла.
Фота — onliner.by