Спытай у Akute пра ўсё, што хочаш, і атрымай запрашальнік на канцэрт

Спытай у Akute пра ўсё, што хочаш, і атрымай запрашальнік на канцэрт

Перад мінскім канцэртам у межах тура “Усё павернецца” гурт Akute завітае ў студыю Еўрарадыё, каб адказаць на вашы пытанні.

Цягам мінулага года гурт часткова змяніў склад — да каманды дадаліся бубначка Вікі Фэйтс і Арцём Кузняцоў (ён жа DJ Pryzma), які па словах музыкаў, удзельнічае ў запісе новага альбома і адказвае за яго электроннае гучанне. І менавіта такім ён і павенен быць — "меней рокавым а больш электронным", папярэдзіў нас басіст Akute Раман Жыгараў. У якасці прыклада на Еўрарадыё быў прэзентаваны “адзін з цэнтральных трэкаў” будучай пласцінкі — “O Boža Moj”.

Новы альбом Akute з’явіцца не раней за восень, а вось распытаць пра яго і не толькі можна ўжо цяпер. Дасылайце свае пытанні да музыкаў на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс Akute” да 13.00 11 снежня. А ўжо праз гадзіну Akute адкажуць на іх у нашай студыі. Аўтары двух пытанняў, якія больш за астатнія спадабаюцца музыкам, атрымаюць запрашальнікі на мінскі канцэрт ў межах тура “Усё павернецца”. Ён адбудзецца 11 снежня ў мінскім клубе Re: Public, і на ім музыкі абяцаюць сыграць навінку “O Boza Moj” і іншыя новыя песні.

Спытай у Akute пра ўсё, што хочаш, і атрымай запрашальнік на канцэрт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі