Стадыён падбадзёрваў беларускіх футбалістаў песнямі N.R.M. (Фота)

Падчас матчу Беларусь-Харватыя фанаты бесперапынна скандзіравалі беларускамоўныя крычалкі і спявалі “патрыятычныя песні”.
Лепш за ўсіх падрыхтаваліся на матч Беларусь-Харватыя беларускія... заўзятары. Здавалася, калі б іх энергію ўкласці ў нашых футбалістаў, вынік мог бы быць зусім іншым.

З першых хвілін трыбуны крычалі “Толькі наперад!”, “Беларусь” і так далей. Фанаты нават перарабілі савецкую патрыятычную песню пра Маскву і спявалі яе на свой лад, прычым па-беларуску.

Трыбуны не сціхалі ані пасля першага прапушчанага гала, ані пасля другога. І нават калі лік быў 1:3, і ў матчы было ўсё ясна — стадыён працягваў спяваць і падбадзёрваць каманду.

Толькі пафас змяніўся і стаў куды больш песімістычным: фанаты зацягнулі энэрэмаўскія “Тры чарапахі” з прыпевам: “Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе”.













Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі