Стала вядома, колькі грамадзян Беларусі цяпер жывуць у Польшчы
Варшава
У Польшчы афіцыйна жывуць амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі. Чвэрць з іх атрымалі ДНЖ і іншыя дазволы ў другой палове 2023 года, піша Цэнтр беларускай салідарнасці.
Вялікімі тэмпамі расце колькасць заяў на міжнародную абарону. Калі ў 2020-м іх было 407, то ў 2023-м па яе звярнуліся 3713 чалавек.
У 99% выпадкаў беларусы атрымліваюць станоўчы адказ па справах аб легалізацыі. А найбольш грамадзян РБ жыве ў Мазавецкім ваяводстве.
Як распавядала Еўрарадыё, 30 снежня польскія ўлады працягнулі спрошчанае атрыманне пашпарта замежніка для беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.