Стала вядома, што Пуцін пажадаў Лукашэнку на Новы Год
Расійскі прэзідэнт даслаў святочныя віншаванні лідарам краін СНД.
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Новым Годам і Раством. У віншаванні, дасланым у Мінск, расійскі прэзідэнт адзначыў, што ў 2014 годзе "актыўная сумесная праца прынесла важкія вынікі, пазітыўную аддачу давала супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы". А гэта, па словах Пуціна, дало магчымасць забяспечыць запуск Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2015 года.
Кіраўнік Расіі таксама выказаў надзею, што дружалюбныя расійска-беларускія адносіны будуць і далей "дынамічна развівацца як на двухбаковай аснове, так і ў шматбаковых інтэграцыйных фарматах", інфармуе РІА "Новости".
Варта адзначыць, што сёння віншаванне ад Уладзіміра Пуціна атрымаў і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Фота: ria.ru