Стала вядома, як сёлета будзе выглядаць сцэна "Еўрабачання" (фота)
Прастору сцэны аформяць тысячай святлодыёдных калон, якія створаць разнастайныя светлавыя эфекты.
З'явіліся выявы афармлення сцэны сёлетняга "Еўрабачання". Нагадаем, міжнародны конкурс песні пройдзе ў траўні ў Вене (паўфіналы — 19 і 21 траўня, фінал — 23-га). Прадстаўнікі 39 краін выйдуць на 11-метровую сцэну. Яна будзе аформленая 1288 святлодыёднымі калонамі, якія створаць разнастайныя светлавыя эфекты. Разам яны складуць "контур вока".
Нагадаем, Беларусь на "Еўрабачанні-2015" прадставіць дуэт Uzari & Maimuna.
10 краін вызначыліся з прэтэндэнтамі на “Еўрабачанне-2015” (відэа)
Фота: eurovision.tv