Сталі вядомыя сапернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі Лігі Еўропы

Сапернікам гродзенскага "Нёмана" ў 2-м раўндзе кваліфікацыі стаў "Хабнарф'ёрдзюрд" з Ісландыі, які двойчы перамог "Гленавон" (Паўночная Ірландыя) — 3:0 і 3:2. Матч у Гродне пройдзе 17 ліпеня (пачатак а 20-й гадзіне), у гасцях — 24 ліпеня.

Мінскае "Дынама" сустрэнецца з фінскім клубам "МюПа-47", які па выніках двух матчаў у 1-м раўндзе прайшоў "Фуглаф'ердур" з Фарэраў (1:0, 0:0). 17 ліпеня дынамаўцы прымуць фінаў на сталічным стадыёне "Трактар" (пачатак у 18.30), матч у адказ адбудзецца 24 ліпеня.

Салігорскаму "Шахцёру" давядзецца 17 ліпеня правесці гасцявы матч з "Дзеры Сіці" (Ірландыя), які двойчы разграміў "Эберыстуіт" (Уэльс) — 4:0 і 5:0. Матч у адказ гарнякі згуляюць 24 ліпеня на сваім стадыёне, пачатак а 20-й гадзіне.

Нагадаем, барысаўскі БАТЭ правядзе першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага "Скендэрбеў" 15 ліпеня на "Барысаў-Арэне". Пачатак сустрэчы а 20-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі