Сталічны наркакантроль канфіскаваў у “дармаеда” 15 кг маку (відэа)

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі беспрацоўнага 37-гадовага мінчаніна, які займаўся незаконнай рэалізацыяй маку. Затрыманне адбылося на вуліцы Якуба Коласа. Макавае зерне знайшлі падчас дагляду ў яго машыне “Фольксваген Джэта”, на якім мужчына ехаў на сустрэчу з чарговым кліентам.

Затрыманы гандляваў макам толькі са свайго аўто, пераважна ў Фрунзенскім, Савецкім і Першамайскім раёнах. Кошт адабранага тавару склаў болей за 2 мільёны рублёў.

Мужчына ўжо меў праблемы з законам з-за незаконнага продажу маку — яго прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці ў снежні 2014 года і сёлета. У красавіку ён заплаціў за сваю нелегальную дзейнасць болей за 10 мільёнаў рублёў. Апроч таго, гандляр быў двойчы судзімым за хуліганства.

Па выяўленым факце праводзіцца праверка, аўтамабіль канфіскаваны, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі