Стан дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі ў Лельчыцах, стабілізавалі

Разбітыя ў ДТЗ Nissan і Volkswagen / МУС

Разбітыя ў ДТЗ Nissan і Volkswagen / МУС

Стан пяці дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі ў Лельчыцах, стабілізавалі. Траіх з іх (двух дзяўчынак і хлопчыка) "перавялі на абласны ўзровень" — у Гомельскую абласную дзіцячую бальніцу. Калі будзе дазваляць стан іншых дзяўчынак, іх таксама перавязуць у абласны цэнтр, паведамляе Мінаховы здароўя.

Здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня. З адной з вёсак сёстры ва ўзросце 14 і 15 гадоў разам з сяброўкамі 13-14 гадоў на таксоўцы паехалі ў раённы цэнтр — запланавалі пакупкі. Аднак у Лельчыцах таксіст не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з іншым легкавіком. У бальніцу завезлі двух кіроўцаў і 5 пасажыраў — згаданых дзяўчынак і 7-гадовага хлопчыка з іншага аўтамабіля (ён быў у дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні). Дзяцей шпіталізавалі ў Лельчыцах ў рэанімацыю, а дарослых — у хірургію. У іх чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, пашкоджанні. Уначы двум дзяўчынкам зрабілі аперацыі.

У дачыненні 19-гадовага кіроўцы таксоўкі распачалі крымінальную справу.

Стан дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі ў Лельчыцах, стабілізавалі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі