У аварыі ў Лельчыцах пацярпелі пяць дзяцей

Разбітыя ў аварыі аўтамабілі / МУС

Разбітыя ў аварыі аўтамабілі / МУС

У аварыі ў Лельчыцах на Гомельшчыне пацярпелі пяць дзяцей. Увечары ў аўторак на адной з вуліц сутыкнуліся два легкавікі. Як паведамляе прэс-служба МУС, у нейкі момант нешта адцягнула ўвагу 19-гадовага кіроўцы Nissan, аўтамабіль занесла і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з Volkswagen, якім кіраваў 33-гадовы мужчына.

З траўмамі ў бальніцу прывезлі чатырох дзяўчынак ва ўзросце 13-15 гадоў, якія ехалі ў Nissan, а таксама 7-гадовага хлопчыка з іншага аўтамабіля.

У аварыі ў Лельчыцах пацярпелі пяць дзяцей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі