Старшакласнікі змогуць на тыдзень стаць студэнтамі БДУ
Старшакласнікі змогуць на тыдзень стаць студэнтамі Белдзяржуніверсітэта. Удзельнікі праекту, навучэнцы 10-х і 11-х класаў сталічных школ, адчуюць студэнцкае жыццё праз наведванне лекцый і практычных заняткаў (разам са студэнтамі). Для гэтага неабходна напісаць матывацыйны ліст і адправіць на адрас электроннай пошты [email protected] (карэспандэнцыя прымаецца да 5 сакавіка), інфармуе БЕЛТА.
Акцыя "Студэнт БДУ на тыдзень" паспяхова рэалізуецца ўжо ў другі раз. Першым у канцы 2016-га сваіх абітурыентаў прыняў Інстытут журналістыкі БДУ. Мяркуецца, што ў перспектыве гэты досвед распаўсюдзіцца на ўсе факультэты гэтай ВНУ.
Фота: БЕЛТА