Старшыня Еўрапарламента: "Смерць Віталя Шышова жахлівая"
Гібель дырэктара "Беларускага дома ва Украіне" пракаментаваў старшыня Еўрапарламента.
У сваім акаўнце ў Твітары Давід Сасолі напісаў: "Смерць Віталя Шышова жахлівая. Як кіраўнік "Беларускага дома ва Украіне" ён дапамагаў тым, хто ратуецца ад пераследу. Той факт, што беларускія актывісты становяцца ахвярамі нападаў у трэціх краінах, — сур'ёзная эскалацыя".
Як распавядала Еўрарадыё, 2 жніўня Віталь Шышоў знік пасля таго, як адправіўся на штодзённую прабежку. Сёння зранку яго знайшлі павешаным. Украінскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства.
Паплечнікі Шышова расказалі, што ён эміграваў з Гомеля ўвосень 2020-га. У Кіеве дапамагаў рэлакантам з Беларусі. Паводле некаторых звестак, за Шышовым сачылі невядомыя.
Па інфармацыі кіраўніка аддзела расследаванняў Bellingcat Хрыста Грозева, у апазіцыйныя беларускія структуры ва Украіне інтэграваліся супрацоўнікі расійскага ФСБ пад прыкрыццём. Bellingcat усе свае сілы перанакіроўвае на расследаванне смерці Віталя Шышова.
The death of Vitaly Shishov is horrific. As head of Belarusian House in Ukraine, he helped those fleeing persecution. The fact Belarusian activists are being targeted in third countries is a serious escalation.
— David Sassoli (@EP_President) August 3, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.