Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" не змог звязаць двух слоў у тэлеінтэрв'ю
Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" Дыега Марадона не змог звязаць двух слоў у тэлеінтэрв'ю аргентынскаму журналісту. Пры гэтым сядзеў за рулём свайго прыпаркаванага аўтамабіля. Склалася ўражанне, што легендарны ў мінулым футбаліст знаходзіўся ў не зусім адэкватным стане.
Марадона толькі здолеў вымавіць, што ў яго ўсё ў парадку са здароўем і ніякіх праблем няма, інфармуе pressball.by.
Як вядома, нядаўна Дыега Марадона наведваў Брэст, дзе яго вітаў перапоўнены стадыён. У наступны раз ён збіраецца прыехаць у Беларусь у пачатку жніўня. Між іншым, Марадона хацеў бы сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і зрабіць з ім фота на памяць.
Дзіўныя паводзіны Дыега Марадоны былі заўважаны яшчэ падчас нядаўняга чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Ён прысутнічаў у Санкт-Пецярбурзе на матчы паміж зборнымі Аргентыны і Нігерыі. У нейкі момант яму стала кепска і Марадона не змог самастойна пакінуць трыбуну.
Alarmante estado de Maradona en su visita al país. pic.twitter.com/lVdGhc8lOH
— ElCanciller.com (@elcancillercom) 23 июля 2018 г.