Статус бежанца ў Беларусі ў 2017 годзе атрымаюць не больш за 800 чалавек

Статус бежанца ў Беларусі ў 2017 годзе атрымаюць не больш за 800 чалавек

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вызначыла квоты на прадастаўленне статусу бежанца або дадатковай абароны ў 2017 годзе.

Сёлета зарэгістраваць хадайніцтвы аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны змогуць 800 чалавек, паведамляе interfax.by. У Брэсцкай вобласці квота вызначаная ў 135 чалавек, у Віцебскай і Гомельскай — па 170, у Гродзенскай — 95, у Мінскай і Магілёўскай — па 115.

Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Раней паведамлялася, што ў 2014 годзе ў Беларусі да разгляду было прынята больш за 800 хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны, у 2015 годзе — больш за 1200.

У 2016 годзе з адпаведнымі хадайніцтвамі ў Беларусі звярнуўся 721 чалавек, статус бежанца атрымалі 929 замежнікаў, дадатковую абарону — 1804 чалавекі.

Агулам з 1997 года, калі была ўзаконеная працэдура надання статусу бежанца ў Беларусі, з хадайніцтвамі аб абароне звярнуліся больш за 6300 замежнікаў з прыблізна 60 краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі