Статуя зубра каля трасы М1 "набыла аблічча" пасля рэстаўрацыі
Зубр пасля рэстаўрацыі / onlinebrest.by
У Баранавіцкім раёне закончылі рэстаўрацыю вялізнай статуі зубра каля трасы М1.
Гэтая гіганцкая фігура ўжо каля 20 гадоў сустракае падарожнікаў, якія едуць з Мінскай у Брэсцкую вобласць. Скульптура мае ў вышыню 20 метраў, у даўжыню 28 метраў, а важыць 70 тон.
Пасля рэстаўрацыі статуя "набыла аблічча".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.