Стэфанішына: усе краіны ЕС — за наданне Украіне статусу кандыдата
![Стэфанішына: усе краіны ЕС — за наданне Украіне статусу кандыдата](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukr-2006.jpg.webp?itok=WiIX1Ebn)
Усе краіны-сябры Еўрасаюза цалкам згодныя наданнем Украіне статусу кандыдата ў ЕС. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына.
Па словах украінскай чыноўніцы, нават краіны, якія былі супраць гэтага, памянялі сваё стаўленне пасля рашэння, якое ў пятніцу прыняла Еўракамісія.
"Нават не чакаючы непасрэдна пасяджэння 24 чэрвеня. Я магу пацвердзіць, што ў нас ёсць поўны кансенсус лідараў", — перадае hromadske.ua словы Стефанішынай.
Праўда, на гэтым тыдні яшчэ працягваюцца дыскусіі пра фармат канчатковага рашэння, кажа яна, бо ў кожнай краіны ёсць магчымасць прапісаць дадатковыя ўмовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.