Страляніна ў гей-клубе ў Фларыдзе: 20 забітых, больш за 40 параненых
У амерыканскім горадзе Арланда (штат Фларыда) невядомы зламыснік адкрыў страляніну ў начным клубе. Як перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на амерыканскую паліцыю, 20 чалавек загінулі. ЯШчэ больш за 40 чалавек атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў мясцовыя лякарні.
Па словах паліцыянтаў, нападнік быў узброены штурмавой вінтоўкай і пісталетам, а таксама меў пры сабе нейкае выбуховае прыстасаванне. Зламыснік захапіў у клубе закладнікаў. Аднак падчас перастрэлкі з паліцыяй ён быў забіты.
Улады Фларыды разглядаюць гэты напад як тэракт.
Паліцыя паведамляе, што нападнік не быў мясцовым жыхаром і хутчэй за ўсё дзейнічаў адзін.