Стратнасць прадпрыемстваў Беларусі вырасла за паўгода ў 5 разоў
Сума стратаў прамысловых прадпрыемстваў вырасла за паўгода ў 5 разоў і склала больш чым 622 млрд. рублёў. Чыстую страту за паўгода атрымалі 432 прадпрыемствы, або больш за 20% ад агульнай колькасці. Пра гэта паведамляе Белстат.
З найбольшымі стратамі спрацавалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці, машынабудавання, металаапрацоўкі, лясной, дрэваапрацоўчай, цэлюлознай, лёгкай і парцалянавай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасцяў.
БелаПАН