Студэнтку адлічылі з юрфака за спасылкі на “экстрэмісцкія рэсурсы” ў дыпломе
Хто менавіта паведаміў пра выкарыстанне спасылак на “экстрэмісцкія рэсурсы” ў ГУБАЗіК — невядома / pixabay
Студэнтку адлічылі з юрыдычнага факультэта напярэдадні абароны дыплома. Ёй паставілі ў віну спасылкі на “экстрэмісцкія рэсурсы” ў тэксце працы.
Дзяўчыну прымусілі запісаць пакаяльнае відэа. У ім яна кажа, што дыпломную працу пісала не сама, а набыла гатовую ў кампаніі, што займаецца напісаннем такіх тэкстаў на завому.
Праблемы ў дзяўчыны пачаліся на “стадыі допуску і рэцанзавання”. Хто менавіта паведаміў пра выкарыстанне спасылак на “экстрэмісцкія рэсурсы” ў ГУБАЗіК — невядома.
Пазней у сеціве з'явілася відэа з меркаванай аўтаркай працы. Паводле тэлеграм-канала ГУБАЗіК, ёй пагражаюць суткі адміністрацыйнага арышту "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.