Юрыстка Колесава-Гудзіліна абвінавачвае юрфак БДУ ў парушэнні правоў чалавека

Студэнт юрфака БДУ / кадр з інстаграм-акаўнта юрфака БДУ
Студэнт юрфака БДУ / кадр з інстаграм-акаўнта юрфака БДУ

Юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна абвінавачвае юрыдычны факультэт БДУ ў парушэнні правоў чалавека. Нагодай стала відэа, апублікаванае ў інстаграм-акаўнце навучальнай установы. У роліку студэнт юрфака "каецца" ў распаўсюдзе звестак, якія ачарняюць адміністрацыю факультэта і арганізацыю БРСМ факультэта.

"Юрфак БДУ парушае правы чалавека! Відэа (я адмыслова закрыла твар) на фоне плаката юрфака сведчыць пра тое, што выкладчыкі парушаюць стандарты правоў чалавека. Прымус да ўдзелу ў такіх роліках парушае волю выказвання думак. Гэта простае парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек змушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў", — піша Колесава-Гудзіліна.

Яна ацэньвае гэтае відэа як зневажальнае абыходжанне і лічыць, што яго аўтараў трэба прыцягваць да адказнасці за прымус здымацца ў такіх роліках.

"Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 КК — злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы", — піша юрыстка.

Раней такія відэа публікавалі пераважна каналы сілавікоў і звязаныя з імі каналы дзяржаўных прапагандыстаў. У іх затрыманыя беларусы начытвалі тэкст, які ім падрыхтавалі сілавікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі