Стваральніцу эмігранцкага чата затрымалі пасля вяртання ў Беларусь
![Затрыманая беларуска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/zatr-1207_1.jpg.webp?itok=yYs6kk8f)
Затрыманая беларуска / тг-канал сілавікоў
Былую адміністратарку чата "Беларусы Tarnogaj" затрымалі, калі яна вярнулася ў Беларусь, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Сілавікі апублікавалі відэа, на якім жанчына кажа, што ўдзельнічала ў мітынгах, пісала "негатыўныя каментары". У 2021 годзе яна з'ехала ў Польшчу, дзе стварыла чат "Беларусы Tarnogaj" (Tarnogaj — адзін з раёнаў Уроцлава).
Перад паездкай на радзіму жанчына перадала правы адміністратара чата іншаму чалавеку.
За апошні час гэта не адзінае такое затрыманне. Як расказвала Еўрарадыё, сёння ж стала вядома пра затрыманне спартовага арбітра Аляксандра Сырыцы — за стварэнне баскетбольнага чата за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.