Больш за пяць тысяч чалавек асудзілі па "народным артыкуле" з 2020 года
Бел-чырвона-белая стужка
❌ Увага! У гэтым артыкуле выкарыстаныя памылковыя лічбы. Насамрэч, на гэты момант па "народным артыкуле" з 2020 года асуджаныя не менш за 2422 чалавекі. Прыносім прабачэнні за некарэктную інфармацыю.
З 2020-га году як мінімум 5361 чалавека асудзілі па "народным" артыкуле, падлічылі праваабаронцы "Вясны".
Гаворка пра артыкул 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Першы прысуд па гэтым артыкуле быў вынесены ў лістападзе 2020-га году — падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за тое, што кідалі камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля. З таго часу ў сярэднім беларускі суд абвінавачваў 6 чалавек кожны дзень (робячы гэтыя падлікі, праваабаронцы ўлічылі выходныя дні суддзяў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.