Сілавікі затрымалі адміністратара чата "Беларусы ў Партугаліі"

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне адміністратара чатаў "Беларусы ў Партугаліі" і "Беларусы на Мадэйры". Медыязона піша, што затрыманага завуць Дзмітрый Гярко.

На відэа сілавікоў мужчына расказвае, што жыве на Мадэйры з 2019 года. У 2020 годзе стварыў чат "Беларусы на Мадэйры", а "потым праз нейкі час быў дададзены адміністратарам у чат "Беларусы ў Партугаліі". Мужчына кажа, што "пакідаў негатыўныя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і дзейнай улады". Быў таксама зарэгістраваны ў плане "Перамога". Ён перыядычна прыязджаў у Беларусь адведаць маці. Падчас чарговага прыезду і быў затрыманы.

У якім ён знаходзіцца статусе, што канкрэтна яму інкрымінуюць і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Силовики задержали администратора чата "Белорусы в Португалии"
Дзмітрый Гярко / @viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі