Ліквідацыя напружанасці: ці надоўга зацішша на мяжы з Украінай — эфір

Іван Ступак

Іван Ступак

Некалькі апошніх тыдняў сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы была звышнапружаная як у ваенным, так і ў прапагандысцкім сэнсе. І абедзве напружанасці ўзмацняліся паралельна: спачатку нам расказвалі пра планы нападу на Беларусь у стылі ўжо мемных “чатырох кірункаў”, пра пераход да мяжы дадатковых сіл УСУ, пра намеры Рускага добраахвотніцкага корпуса (ці “каліноўцаў”, у іх пераапранутых) напасці на Беларусь, а паралельна да мяжы ішлі калоны непераможных беларускіх ССА, ехалі грозныя “Паланэзы”, райвыканкамы рыхтавалі тэрабарону, а гераічны ГУБАЗіК затрымліваў за лайкі і каментары здраднікаў і ворагаў. Але потым за справу ўзяўся Лукашэнка і хуценька ўсё разруліў. І ўсе пайшлі па дамах. Ну, амаль…

Чым кіравалася палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны, калі планавала падступна правакаваць нашу міралюбівую краіну і што тым планам перашкодзіла? Ці такі ўжо неверагодны сцэнар, паводле якога на Беларусь нападаюць байцы РДК і займаюць “Кобрынскі плацдарм”? Якім чынам Украіны здолела дамагчыся вызвалення сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і на якіх умовах Кіеў і Мінск могуць паразумецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі