Расія рыхтавала замах на кіраўніка абароннага канцэрна Rheinmetall — Spiegel

Армін Папергер

Армін Папергер / DPA

Спецслужбы Германіі прадухілілі спробу замаху на кіраўніка канцэрна Rheinmetall Арміна Папергера. Замах рыхтавалі расіяне. Пра гэта стала вядома нямецкаму выданню Spiegel.

У поле ўвагі спецслужбаў Германіі трапіла некалькі грамадзян з краін былога СССР-сярод іх быў як мінімум адзін расіянін. Гэтыя людзі знаходзіліся ў ФРГ побач са штаб-кватэрай канцэрна ў Дзюсельдорфе, а таксама за межамі краіны — у месцах паездак Папергера за мяжу.

На думку высокапастаўленых чыноўнікаў, як піша Spiegel, падазраваныя былі "даверанымі асобамі" расійскіх спецслужбаў.  Пры гэтым, адзначае выданне, для арышту гэтых людзей пакуль недастаткова падставаў. Тым больш што з нявысветленых прычынаў агенты на час адмовіліся ад сваіх планаў.

Раней пра магчымы замах на Папергера паведамляла амерыканская тэлекампанія CNN. Сам Папергер у размове з Financial Times казаў, што ўрад Германіі стварыў "высокі ўзровень бяспекі" вакол яго персоны. Пры гэтым, з ягоных слоў, ён не думае, "што CNN проста тыкнулі пальцаў у неба", калі казалі пра магчымы замах.

Rheinmetall — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў бранятэхнікі і артылерыйскіх снарадаў для Украіны. Да 2026 года кампанія плануе павялічыць штогадовую вытворчасць артылерыйскіх снарадаў да 1,1 мільёна. Да пачатку вайны Расіі супраць Украіны гэты паказчык складаў 70 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі