Суд над віцебскім праваабаронцам Леанідам Свецікам працягнецца 1 ліпеня
Працягваецца суд над віцебскім праваабаронцам Леанідам Свецікам, якога абвінавачваюць у адпраўленні лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай расійскай прафашыстскай арганізацыі РНЕ ў адрас шэрагу мясцовых дзеячаў культуры ды грамадскіх актывістаў. Суддзя ўжо заслухала ўсіх сведак, спадар Свецік азнаёміўся з
матэрыяламі крымінальнай справы, што складаюць 11 тамоў.
Адметна, што суддзя Галіна Ўрбановіч не задаволіла аніводнага з хадайніцтваў Леаніда Свеціка.
Праваабаронца патрабаваў правядзення дадатковых экспертыз, прызначэння Барыса Хамайды, які зараз выступае ў якасці пацярпелага, грамадскім абаронцам ды заяўляў шэраг іншых хадайніцтваў.
Слуханні працягнуцца 1 ліпеня. На гэты дзень прызначаны судовыя спрэчкі.