Суд над Алегам Ларычавым пачнецца ў 16.00
Суд над Алегам Ларычавым пачнецца ў 16.00 у Цэнтральным судзе Мінска. Каардынатара суполкі вулічных мастакоў Signal project вінавацяць у “дробным хуліганстве”. Як даведалася Еўрарадыё, Ларычава пачалі судзіць яшчэ ў чацвер, але суддзя Вікторыя Шабуня запатрабавала дадатковыя матэрыялы па справе.
Як паведамляла Еўрарадыё, учора сябры Алега Ларычава заявілі пра яго знікненне. Нічога не было вядома пра тое, што яго затрымалі і нават прывозілі ў суд.
Суполка Ларычава Street art першай паведамляе пра графіці на сацыяльную тэматыку, якія другі месяц з'яўляюцца на сценах у Мінску. Іх героямі сталі “сілавікі”, чыноўнікі і прапагандысты. Больш падрабязна гл. тут.