Суд пакінуў журналістаў "Белсата" Лунёву і Солтана за кратамі

Суд пакінуў журналістаў "Белсата" Лунёву і Солтана за кратамі

Суд Савецкага раёна Мінска 10 лютага асудзіў на адміністрацыйны арышт журналістаў тэлеканала "Белсат" Любоў Лунёву і Дзмітрыя Солтана. Суддзя Марына Фёдарава прызнала іх вінаватымі ў "дробным хуліганстве". Солтан атрымаў 15 сутак, Лунёва — 10.

Журналістаў затрымалі 9 лютага ў раёне плошчы Перамогі, калі яны рабілі апытанне людзей. Лунёва і Солтан знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Тая ж Фёдарава асудзіла ў сераду на 15 сутак выкладчыка кафедры крыміналістыкі юрфака БДУ Яраслава Ката.

Суд пакінуў журналістаў "Белсата" Лунёву і Солтана за кратамі
Дзмітрый Солтан / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі