Супрацоўніца банка скрала сотні тысяч долараў
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах супрацоўніцы БТА-банка, якая завалодала вялізнай сумай грошай, якія належаць установе.
32-гадовая жанчына на момант здзяйснення злачынства займала пасаду спецыяліста па аказанню рознічных банкаўскіх паслуг. Паводле дадзеных следства, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча і доступ да грошай, зламысніца завалодала 120 тысячамі еўра, 126 тысячамі долараў і 1,47 млн расійскіх рублёў.
Жанчына затрыманая, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе "Ежедневник".