Супрацоўніца салона прыгажосці збегла праз акно, калі ў офіс прыйшлі падаткавікі

Салон размешчаны на першым паверсе / ілюстрацыйнае фота kp.ru
Салон размешчаны на першым паверсе / ілюстрацыйнае фота kp.ru

Супрацоўніца мінскага салона прыгажосці, каб унікнуць размовы з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, пакінула офіс праз акно. Падаткавікі прыйшлі ў салон з праверкай, расказалі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

Салон знаходзіцца на першым паверсе, таму дзяўчына меркавана не пацярпела. Вядома, што праблемы паўсталі ў прадпрыемства. Правяральнікі высветлілі, што ў салоне рабілі лазерную эпіляцыю, а спецыяльнага дазволу на аказанне медыцынскіх паслуг не мелі. Якое менавіта пакаранне цяпер чакае адміністрацыю салона, у падатковай не расказалі. Але параілі кліентам цікавіцца наяўнасцю ліцэнзіі ў спецыялістаў, чыімі паслугамі яны карыстаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі