Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню Белкаапсаюза Сяргея Сідзько (відэа)
Таксама затрыманы шэраг падначаленых Сідзько. Усіх іх падазраюць у атрыманні хабару.
Прэс-служба КДБ паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад", што супрацьпраўнай дзейнасцю займалася група асобаў з ліку кіраўнікоў, супрацоўнікаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюз) і прадстаўнікі камерцыйных структур. Яны займаліся вымагальніцтвам за прадастаўленне аб'ёмаў работ на аб'ектах спажыўкааперацыі, а таксама прадавалі інвестарам зямельныя ўчасткі і аб'ектаў нерухомасці.
Хабар, паводле звестак КДБ, дасягаў сумаў у 500 тысяч долараў. Разам з Сідзько затрыманыя начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Дзмітрый Калодзезны і намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Э. Сізук.
Усіх затрыманых узялі пад варту і змясцілі ў следчы ізалятар.
Дарэчы, Сідзько быў прызначаны старшынёй праўлення Белкаапсаюза ў 2009 годзе.
Фота Сяргея Сідзько — onliner.by