Свет змог дамовіцца пра абарону акіяна: перамовы ішлі 10 гадоў

Траціну акваторый стануць падахоўнымі зонамі да 2030 года / pixabay
Траціну акваторый стануць падахоўнымі зонамі да 2030 года / pixabay

Пасля 10 гадоў перамоваў краіны ААН склалі пагадненне пра абарону сусветнага акіяна. Фінальны раўнд перамоў заняў 38 гадзін, піша ВВС.

У сусветным акіяне былі азначаныя новыя падахоўныя раёны. У гэтых акваторыях будуць накладзены абмежаванні на здабычу рыбы, маршруты суднаходства і выведкавыя працы для здабычы карысных выкапняў.

Экалагічныя актывісты тлумачылі, што здабыча карысных выкапняў можа шкодзіць марскім жывёлам і правакаваць шумавое забруджанне. З'яўленне новых падахоўных марскіх тэрыторый дапаможа відам, якія выміраюць, аднавіцца.

Апроч таго, атрымалася дамовіцца пра фармат выкарыстання марскіх генетычных рэсурсаў. Гаворка ідзе пра біялагічныя матэрыялы акіянічных раслін і жывёл, якія могуць прынесці карысць грамадству. На аснове гэтых матэрыялаў вырабляюць, прыкладам, фармацэўтычныя прэпараты і прадукты харчавання.

Але на дадзены момант доступ да іх быў толькі ў багатых краін, у якіх былі сродкі на фінансаванняў падобных даследаванняў. Бяднейшыя краіны настойвалі, што ўсе знойдзеныя падчас такіх даследаванняў рэсурсы павінны размяркоўвацца пароўну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі