Святлана Алексіевіч купіла трохпакаёвую кватэру ў "доме Чыжа"

Святлана Алексіевіч купіла трохпакаёвую кватэру ў "доме Чыжа"

Святлана Алексіевіч купіла трохпакаёвую кватэру ў "доме Чыжа" (жыллёвым комплексе "Ля Траецкага"). Літаральна ў суседнім доме на той жа Старажоўскай вуліцы яна жыла раней, мела там двухпакаёўку. Пра гэта паведамляе газета "Наша ніва". Пра тое, што беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка купіла ў Мінску кватэру, стала вядома нядаўна. У інтэрв'ю расійскім журналістам Алексіевіч распавяла, што купіла і дом у вёсцы.

Як піша nn.by, кватэру Святлана Алексіевіч купіла ў красавіку, калі КДБ ужо наклаў арышт на ўсе памяшканні, якія не распрадаў "Трайпл". Таму пісьменніца набыла яе на другасным рынку жылля. Раней кватэрай плошчай 125 квадратных метраў валодаў былы прэзідэнт ФК "Белшына" Алег Гушча. Колькі заплаціла Алексіевіч, невядома. Аднак у "доме Чыжа" кватэры такой самай плошчы ў аб'явах каштуюць па 250-300 тысяч долараў.

Як вядома, нобелеўская прэмія беларускай пісьменніцы складала 953 тысячы долараў.

Трэнер Казека пацвердзіў, што яго кватэру ў "доме Чыжа" арыштавалі

Святлана Алексіевіч купіла трохпакаёвую кватэру ў "доме Чыжа"
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі