Святлана Алексіевіч падтрымала ўвядзенне льготаў для "ахвяраў перабудовы"
Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч падтрымала ідэю, каб у Расіі ўвялі льготы для "ахвяраў перабудовы" і грамадзян, якія перажылі 1990-я гады.
"Я пра 90-я шмат усяго ведаю, я ў мяне ёсць на гэтую тэму кніга "Час сэканд-хэнд", там добра апісаны тыя гады і ўсе іх нягоды. Таму я лічу, што, вядома, было б добра, калі б дзяржава неяк дапамагла людзям, якія перажылі той няпросты час", — прыводзіць словы пісьменніцы інфармацыйнае агенцтва URA.RU.
З прапановай даць ільготы такой катэгорыі, як "ахвяры перабудовы", выступіў дэпутат расійскай Дзярждумы ад ЛДПР Барыс Чарнышоў. У Расіі ідэю прынялі неадназначна. Былы міністр эканомікі РФ Андрэй Нячаеў прапанаваў Чарнышову схадзіць да псіхіятра, а калега Чарнышова па Дзярждуме — дэпутат-"адзінарос" Наталля Кастэнка горача падтрымала ідэю "жырыноўца".