Сябар праўлення IIHF з Чэхіі сумняецца, што Беларусь публікуе праўду аб COVID-19

Пётр Бржыза
Пётр Бржыза

Сябар праўлення Міжнароднай федэрацыі хакея Пётр Бржыза заявіў, што IIHF атрымлівае скажоныя факты пра распаўсюд каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Вядомы ў мінулым чэшскі хакейны брамнік распавёў, што прычыны магчымага пераносу чэмпіяната свету па хакеі з шайбай 2021 года з Мінска — не толькі палітычныя.

"У нас [IIHF. — Еўрарадыё] ёсць сумневы ў актуальнасці фактаў, якія Беларусь паведамляе пра каранавірус. Мы запыталі справаздачы, у якіх выяўленыя некаторыя сур'ёзныя агаворкі. Там ёсць неадпаведнасць з нагоды актуальнасці фактаў пра COVID-19 у Беларусі", — заявіў Бржыза.

У Мінску павінна праходзіць група А чэмпіянату свету, у якую трапіла і Чэхія. Але Пётр Бржыза сумняецца ў тым, што ў Беларусі чэшскія хакеісты будуць у бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі