Адвакат: Вадзім Іпатаў з ЦВК прайграў суд супраць ЕС, але падасць апеляцыю

Адвакат Іпатава збіраецца падаваць апеляцыю. Пазіцыя абароны такая, што ЦВК не лічыць галасы, а толькі падсумоўвае вынікі, а значыць, не удзельнічае ў парушэннях выбарчага заканадаўства.

"ЦВК, у прынцыпе, як суд. Калі ім скарга паступіла, яны яе разглядаюць. У справе гаворыцца, што яны няправільна вырашылі некаторыя пытанні. Яны вырашаюць пытанні, зыходзячы з дакументаў, якія ім далі — скаргі і гэтак далей. А вось гэтых скаргаў, якія паступалі ў ЦВК, у матэрыялах суда не было, ЕС іх не прадставіў", — кажа адвакат Мажвідас Міхалаўскас.

Суд ЕС, спасылаючыся на дакументы АБСЕ, палічыў, што ЦВК — вышэйшая інстанцыя, ад якой залежыць уключэнне асобаў у спіс кандыдатаў, кантроль над ніжэйшымі выбарчымі камісіямі і разгляд скаргаў. Таму амаль усе довады, прыведзеныя абаронай Іпатава, суд не палічыў дастаткова моцнымі.

Нагадаем, што журналіст АНТ Аляксей Міхальчанка выйграў суд.

Ці здымуць візавыя санкцыі з Пефціева і Чыжа ўслед за Міхальчанкам?

Фота — 911sevastopol.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі