Лідзія Ярмошына пасля Рыма паляціць у Парыж
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына пасля Рыма паляціць у Парыж. Пра гэта ў чацвер яна распавяла журналістам. "Усё ж такі лячу ў Парыж. Так што мары збываюцца", — цытуе словы Ярмошынай БелаПАН.
Раней паведамлялася, што 14 снежня старшыня ЦВК з сынам на тыдзень ляціць у Італію на "рымскія канікулы". Яна карыстаецца тым, што ў яе адносінах у кастрычніку былі прыпыненыя санкцыі Еўрасаюза.
Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё