У дзьюці-фры венскага аэрапорта Ярмошына набыла сабе скураную сумку

Як будзе працаваць “Інфармацыйны цэнтр ЦВК” падчас выбараў прэзідэнта распавядалі сёння журналістам падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркама. І нават паведамілі, у які дакладна час Лідзія Ярмошына будзе даваць прэс-канферэнцыі і аб’яўляць прамежкавыя вынікі падліку галасоў. Праўда, старшыня ЦВК прызналася, што новую сукенку для гэтай падзеі яна сабе з Вены не прывезла.

Ярмошына: “Што вы – я не зарабляю на Вену! Але адразу скажу: у Вене ў дзьюці-фры я купіла сабе сумку. Фірма невядомая, але сумка – натуральная скура”.

Кошт пакупкі Лідзія Ярмошына не ўдакладняе, толькі сказала, што сумка – чорнага колеру.

Нагадаю, у Вену неўязная ў краіны ЕС старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лётала 20 ліпеня – на канферэнцыю АБСЕ. Дзе абмяркоўваліся міжнародныя стандарты і абавязальніцтвы для правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Нягледзячы на санкцыі ЕС Ярмошына прыляцела ў Вену (фота)

Фота: newsby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі