Сямашка: Сёлета Беларусь можа атрымаць з Расіі менш нафты, чым мы планавалі

"Раней я заяўляў, што экспартуем 23 мільёны тон нафты з Расіі, але, хутчэй за ўсё, гэты аб'ём будзе па шэрагу прычын меншы", — цытуе словы Сямашкі на пленарным паседжанні XVIII Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэсу БЕЛТА.



Нагадаем, Расія прапаноўвала Беларусі паставіць на працягу года 19,5 млн тон нафты. Наша краіна ў сваю чаргу разлічвала на 23 млн тон. Яшчэ ў снежні 2012 года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што напэўна дамовіўся на пастаўку 23 мільёнаў тон расійскай нафты цягам 2013 года (гл. відэа). У верасні сёлета Уладзімір Сямашка праводзіў перамовы ў Маскве з расійскім віцэ-прэм'ерам Анатолем Дварковічам, але дамовіцца пра дадатковыя 4,5 млн тон нафты не ўдалося. Праўда, расійскія эксперты мяркуюць, што поспехам можна лічыць ужо тое, што пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь не перапыніліся на фоне "калійнай вайны".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі