Сям'я Цапкалаў прыме ўдзел у кангрэсе, які ладзіць Офіс Ціханоўскай

Сям'я Цапкалаў прыме ўдзел у кангрэсе, які ладзіць Офіс Ціханоўскай

Валерый і Вераніка Цапкалы атрымалі ад Офіса Святланы Ціханоўскай запрашэнне прыняць удзел у Кангрэсе Новай Беларусі. І прынялі яго.

"Грамадзяне Беларусі ўвесь час пытаюцца, чаму мы не разам. На Кангрэсе мы спадзяемся атрымаць адказ і на гэтае пытанне. Праз два гады прыйшоў час паглядзець адно аднаму ў вочы і шчыра сказаць, што ж насамрэч адбываецца", — каментуе Валерый Цапкала. 

Кангрэс Новай Беларусі пройдзе ў Вільні на пачатку жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі